Расія атакавала Харкаў шахедамі, мэр паведаміў пра прылёты і пажары
Ігар Церахаў паведаміў, што ў ноч на 5 лютага варожыя беспілотнікі нанёслі ўдар па цэнтральнай частцы горада.
Фота: ДСНС па Харкаўшчыне
«Маем інфармацыю пра ўдар шахедамі па цэнтральнай частцы горада. Дэталі высвятляем», напісаў мэр Харкава.
Пазней Церахаў паведаміў, што варожы ўдар прыйшоўся па адміністрацыйным будынку ў Сватаўскім раёне.
«Вораг нанёс удар па адміністрацыйным будынку, размешчаным у Сватаўскім раёне. На месцы траплення пажар.
«У шматпавярховіку, што насупраць, выбітыя вокны. Пашкоджана АЗС. Інфармацыя аб пацярпелых на дадзеную хвіліну не паступала», — напісаў ён.