БЕЛ Ł РУС

Два гомельскія кур‘еры забралі 100 тысяч у 87-гадовай жанчыны, кінулі куратара і пачалі салодкае жыццё

7.02.2025 / 09:27

Nashaniva.com

У міліцыю звярнулася 87-гадовая ахвяра махляроў. Старая жанчына паверыла ў гісторыю пра ДТЗ, вінаватай у якім нібыта аказалася яе ўнучка, паведамляе прэс-служба МУС.

Каб сваячка не панесла крымінальную адказнасць, жанчына перадала прыбыўшым кур'ерам амаль 100 тысяч рублёў.

Следчыя ўстанавілі асобы махляроў і пры падтрымцы супрацоўнікаў ДАІ па гарачых слядах затрымалі двух гамяльчан 19 і 20 гадоў. Яны прызналіся, што знайшлі прапанову пра крымінальны «заробак» у інтэрнэце і паспелі наведаць толькі адзін адрас.

Пасля атрымання грошай фігуранты вырашылі пакінуць усю суму сабе і перасталі адказваць на паведамленні куратара. Наяўныя яны трацілі на дарагія гаджэты, алкаголь і паездкі на таксі са шчодрымі чаявымі. Большая частка скрадзенага ў іх канфіскавана і будзе вернута пацярпелай.

Следчыя завялі крымінальную справу за махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры. Затрыманым пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула