БЕЛ Ł РУС

Беларускі хакеіст Калячонак будзе гуляць за «Пітсбург»

9.02.2025 / 23:10

Nashaniva.com

Беларускага абаронцу Уладзіслава Калячонка забралі з драфта адмоваў НХЛ. Цяпер ён будзе выступаць за «Пітсбург».

Пра гэта піша sport5.by.

Раней «Юта» выставіла Уладзіслава на драфт адмоваў. «Пінгвінз» забралі беларуса на працягу сутак.

У бягучым сезоне Калячонак правёў 24 матчы і набраў 5 (2+3) ачкоў.

«Пітсбург» размяшчаецца на 14-м радку Усходняй канферэнцыі, маючы ў актыве 55 ачкоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула