БЕЛ Ł РУС

Мінск стаіць у заторах

10.02.2025 / 08:48

Nashaniva.com

У сталіцы заторы ўжо ў 7 балаў, а прычынай усяму закрыты мост ад плошчы Незалежнасці да вуліцы Маскоўскай.

Вуліцы Магілёўская, Маякоўскага, Суражская і Клары Цэткін ператварыліся ў «чырвоныя ніткі».

Калі ў вас ёсць магчымасць, то лепш выбіраць іншы маршрут.

Мост з вуліцы Маскоўскай да плошчы Незалежнасці закрылі на рамонт у суботу. Плануецца, што яго будуць рамантаваць да 1 снежня.

Мяняюцца маршруты звычайнага і грамадскага транспарту.

Чытайце таксама:

На 10 месяцаў закрыўся мост з вуліцы Маскоўскай да плошчы Незалежнасці. Як будзе аб'язджаць звычайны і грамадскі транспарт?

10 мастоў плануюць адрамантаваць у Мінску ў гэтым годзе

Каментары да артыкула