БЕЛ Ł РУС

У хаскі-парку пад Мінскам адбыўся пажар. Загінула некалькі жывёл

10.02.2025 / 9:18

Nashaniva.com

У Калодзішчах пад Мінскам у ноч на нядзелю адбыўся буйны пажар.

Пра гэта паведамляецца ў Instagram хаскі-парку. 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от ⨳Х⨳а⨳с⨳к⨳и⨳п⨳а⨳р⨳к⨳ ⨳С⨳н⨳е⨳ж⨳н⨳а⨳я⨳ ⨳з⨳а⨳в⨳е⨳я⨳ ⨳ (@haskiparkminsk)

«Зараз напэўна магу сказаць вам як нам балюча было сёння, хоць мы вельмі стараліся каб вы нават не заўважылі, што мы не спалі ноччу і спрабавалі выратаваць тых хто ацалеў! Усё дрэнна, мы вельмі спалохаліся, і загінулі ўсе мае коцікі, выжыў толькі Фелікс, якога я забрала з-пад Еўраопта, я пра гэта распавядаю толькі гасцям нашым частым, усе каго не атрымліваецца прыстроіць, жывуць з намі і вось такое гора…» — паведамляецца ў інстаграме парка.

Іншых жывёл у гадавальніку, сабак і коней, удалося выратаваць, аднак згарэла стайня — гаспадары адкрылі збор на яе аднаўленне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула