Сёння ў мінскім аэрапорце было мінус 16°С
Напэўна, сёння была самая халодная ноч зімы.
Халадей было на захадзе і ў цэнтры краіны. У Вілейцы было мінус 13°, у Стоўбцах — -12,6°, Ганцавічах — -12,7°.
Мінімальныя тэмпературы гэтай ночы. На карце няма, але ў аэрапорце Мінск-2 было -16°, паведамляе тэлеграм-канал nadvorie.