БЕЛ Ł РУС

У Вялікабрытаніі суд не стаў дэпартаваць албанца-злачынцу, таму што ягоны сын есць толькі брытанскія нагетсы

10.02.2025 / 16:46

Nashaniva.com

Іміграцыйны трыбунал вырашыў, што раздзяляаць дзіця з бацькам нельга, а ў Албаніі хлопчык будзе няшчасны.

Ілюстрацыйнае фота Depositphotos.com

Албанскаму злачынцу было дазволена застацца ў Вялікабрытаніі часткова з-за таго, што ягоны сын не есць замежныя нагетсы.

Іміграцыйны трыбунал пастанавіў, што для 10-гадовага хлопчыка было б «празмерна жорстка» пераехаць з бацькам у Албанію з-за яго асаблівай адчувальнасці да ежы.

Адзіным прыкладам, прыведзеным у судзе, стала яго непрыманне «тыпу курыных наггетсаў, даступных за мяжой», піша The Telegraph.

39-гадовы албанец Клевіс Дзіша прыехаў у Вялікабрытанію нелегальна ў лютым 2001 года. Яму тады было 15 гадоў, у краіну ён прыехаў адзін. Дзіша выкарыстаў падробленае імя і схлусіў, што нарадзіўся ў былой Югаславіі.

Хоць яму адмовілі ў прытулку, у 2007 годзе ён атрымаў брытанскае грамадзянства пасля таго, як яму спачатку далі часовы, а потым пастаянны дазвол на жыхарства. У 2006 годзе ён сустрэў сваю партнёрку, таксама албанку, якая атрымала брытанскае грамадзянства. У іх нарадзіліся дзве дачкі і сын.

У верасні 2017 года Дзіша атрымаў два гады турмы: яго злавілі з 250 000 фунтаў наяўнымі, якія былі прызнаныя даходамі ад злачыннай дзейнасці.

Тагачасны міністарка ўнутраных спраў Прыці Патэл распарадзілася адносна яго дэпартацыі ў Албанію і пазбаўленні брытанскага грамадзянства, бо яно было атрымана падманным шляхам.

Дзіша падаў апеляцыю і атрымаў падтрымку суддзі ў іміграцыйным трыбунале ніжэйшай інстанцыі. Суд пастанавіў, што дэпартацыя была б «празмерна суровай» у адносінах да яго 10-гадовага сына, вядомага пад ініцыялам C, паколькі хлопчык або застаўся б у Вялікабрытаніі без бацькі, або вымушаны быў бы пераехаць у Албанію.

Судовае разбіральніцтва тычылася «дадатковых» патрэбаў C, на якія спасылаліся толькі стажор-адукацыйны псіхолаг (рэзюмэ якога суд так і не атрымаў), а таксама сусед і сябар сям'і.

У судзе адзначылі, што ў хлопчыка не было афіцыйнага дыягназу, звязанага з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі, але ў яго быў спецыяльны навучальны план для працы з «эмацыйнай рэгуляцыяй, самастойнасцю, чытаннем і лістом».

Адвакаты Дзішы заявілі, што патрэбы C, для якога албанская мова з'яўляецца роднай, таксама ўключаюць «адчувальнасць да некаторых відаў адзення, такіх як шкарпэткі», а таксама пэўныя прадукты харчавання, з-за якіх ён «заміраў і адмаўляўся што-небудзь рабіць».

У выніку суддзя задаволіў апеляцыю бацькі супраць дэпартацыі, спаслаўшыся на парушэнне яго права на сямейнае жыццё ў адпаведнасці з Еўрапейскай канвенцыяй па правах чалавека (ЕКПЧ) і ўплыў яго высылкі на сына.

Аднак суддзя вярхоўнага трыбунала не пагадзіўся з тым, што дадатковыя патрэбы дзіцяці не могуць быць задаволеныя ў Албаніі.

Суддзя Дэвід Мэрыган адзначыў, што адзіным прыкладам, прыведзеным у судзе, было тое, што хлопчык не есць замежныя курыныя наггетсы.

«Мы не ўпэўненыя, што гэты адзіны аргумент дасягае таго ўзроўню жорсткасці, які дазволіў бы разумнаму суддзі прызнаць сітуацыю «празмерна жорсткай», — заявіў суддзя.

Ён накіраваў справу на паўторны разгляд у суд ніжэйшай інстанцыі, каб разгледзець «адзінае пытанне» — ці будзе дэпартацыя бацькі сапраўды празмерна жорсткай у адносінах да 10-гадовага сына. Справа застаецца ў разглядзе.

Чытайце таксама:

Талібы загадалі дыпламатам Афганістана ў ААН адгадаваць бароды

«У яго дастаткова праблем з жонкай». Трамп заявіў, што не будзе дэпартаваць прынца Гары

Дэпартацыя, адмова ў грамадзянстве нованароджаным? Што цяпер можа пагражаць беларусам у ЗША

Каментары да артыкула