БЕЛ Ł РУС

У Пінску рыбак напаў на 13-гадовага школьніка

11.02.2025 / 14:42

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося на гарадской набярэжнай.

Інцыдэнт адбыўся на пешаходнай дарожцы, дзе дзеці каталіся на самакатах і роварах. Паводле інфармацыі абласной міліцыі, 41-гадовы мужчына схапіў 13-гадовага падлетка за адзенне, ударыў каленам у грудзі і кінуў на лаўку.

Пасля міліцыя затрымала нападніка. Ім аказаўся раней судзімы, непрацуючы мужчына, які ў той дзень лавіў рыбу на набярэжнай. Што менавіта вывела яго з сябе — няўдалая рыбалка ці смех дзяцей — ён сам патлумачыць не змог.

Заведзена крымінальная справа за хуліганства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула