БЕЛ Ł РУС

Сілавікі затрымалі жыхара Баранавічаў за сарваны чырвона-зялёны сцяг

11.02.2025 / 17:47

Nashaniva.com

Супраць яго распачалі крымінальную справу, піша прэс-служба Генпракуратуры.

34-гадовы жыхар Баранавічаў скінуў чырвона-зялёны сцяг з аднаго з будынкаў у горадзе. Гэта патрапіла на відэакамеру.

Згодна паведамленню пракуратуры, беларус на момант здарэння быў нецвярозы. Яго затрымалі і змясцілі пад варту.

Цяпер супраць мужчыны распачата крымінальная справа аб зневажанні дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула