БЕЛ Ł РУС

Крывец забіў гол‑цуд + відэа

15.03.2010 / 11:08

football.by

Беларускі паўабаронца Сяргей Крывец забіў два мячы ў трох матчах за познанскі «Лех» у чэмпіянаце Польшчы.

У нядзелю ў чарговым туры чэмпіяната Польшчы ў экстракласе «Лех» ў гасцях згуляў ўнічыю з ГКС з Белхатува — 1:1.

Першы мяч у матчы на 35‑й хвіліне забіў беларускі легіянер «Леха» Сяргей Крывец. Адзначым, што паўабаронца вызначыўся ў другой сустрэчы запар. На жаль, мяч Крыўца не стаў пераможным. У другім тайме ГКС лік зраўняў.

Пасля 20 тураў «Лех» выйшаў на другое месца ў турнірнай табліцы першынства, два балы саступаючы лідэру — кракаўскай «Вісле».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула