У Нідэрландах мужчына трапіў у рэанімацыю праз тое, што вельмі любіў малако
Мужчына выпіваў больш за 20 літраў малака штодня, піша Bild са спасылкай на International Journal of Clinical Medicine.
54-гадовы жыхар Ротэрдама выпіваў да 22 літраў малака кожны дзень. У выніку ён апынуўся ў рэанімацыі з парушэннем працы нырак.
Празмернае спажыванне малака прывяло мужчыну да гіперкальцэміі — павышанаму ўзроўню кальцыя ў крыві. Пацыент скардзіўся на млоснасць, слабасць і зблытанасць свядомасці.
Перад тым, як апынуцца ў рэанімацыі, мужчына звярнуўся да тэрапеўта. Той выпісаў яму лекі ад дыябету, але гэта не дапамагло.
Аказалася, што жыхар Ротэрдама выпіваў малако, каб пазбавіцца смагі. У бальніцы яму тэрмінова пачалі зніжаць узровень кальцыя.
«Нават карысныя прадукты могуць нашкодзіць, калі ўжываць іх у празмерных колькасцях», — гаворыцца ў справаздачы медыкаў.