Сабачка Жужа больш не жыве на запраўцы — яе забралі ў дом
Адзін з фанатаў папулярнага сабачкі вырашыў даць прытулак Жужы, паведамілі работнікі АЗС, дзе гэтая жывёліна жыла, выданню «Анлайнер».
Жужа. Фота: «Анлайнер»
Самі супрацоўнікі вельмі сумуюць і збіраюцца наведаць Жужу праз некаторы час. Новы ж гаспадар сказаў, што калі сам сабака будзе сумаваць, то яго прывязуць назад.
Так што калі хто збіраўся прыехаць на АЗС, каб пазнаёміцца з Жужай, то планы давядзецца адмяніць.
Ролікі з Жужай — мілай укормленай дварняжкай, якая жыве на адной з беларускіх заправачных станцый, вірусна разлятаюцца ў сацыяльных сетках, таму апошнім часам пра гэтага незвычайнага сабаку напісалі многія СМІ.
@nashaniva Сабачка Жужа знайшла дом… але ненадоўга #собака #бегомль #бягомль #новости #беларусь ♬ New Home - Penguin Piano
Чытайце таксама:
Самы папулярны сабака ў Беларусі. Гісторыя «той самай Жужы з запраўкі»
Мілы сабака на запраўцы, што радуецца любому чалавеку, скарае сацсеткі
«Жах, які быццам адбываецца не з табой!» Падрабязнасці пажару ў хаскі-парку пад Мінскам