БЕЛ Ł РУС

Святлана Ціханоўская ўпершыню выступіць на галоўнай сцэне Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы

13.02.2025 / 10:12

Nashaniva.com

Святлана Ціханоўская возьме ўдзел у Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Мерапрыемства збірае вядучых палітыкаў, экспертаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці для разгляду ключавых пытанняў бяспекі ў свеце. 

Святлана Ціханоўская. Фота: офіс палітыка

Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы — адна з найважнейшых сусветных платформаў па абмеркаванню галоўных выклікаў знешняй палітыкі і ў сферы бяспекі. Сёлета івэнт асабліва важны — будуць шырока абмяркоўвацца пытанні міру ва Украіне і сітуацыю ў нашым рэгіёне.

Да таго ж, упершыню за чатыры гады Святлана Ціханоўская выступіць на асноўнай сцэне канферэнцыі, паведамляе яе прэс-служба. 

«Удзел Ціханоўскай у двух дыскусіях асноўнай праграмы паказвае: у міжнародных дыскусіях пра бяспеку рэгіёна дзейнічае прынцып «нічога пра Беларусь без беларусаў», піша прэс-служба Ціханоўскай. 

Пасля асноўных дыскусій адбудзецца асобны сайд-івэнт, прысвечаны сітуацыі ў Беларусі пасля «бязвыбараў-2025».

Падчас візіту Ціханоўская ўздыме важныя пытанні, што тычацца бягучай палітычнай і сацыяльнай сітуацыі ў нашай краіне. Яна распавядзе пра рэпрэсіі супраць беларускага народа, праблемы ціску з боку Расіі і пагрозы, што ідуць ад размяшчэння атамнай зброі на тэрыторыі Беларусі.

Мюнхенская канферэнцыя пройдзе з 14 па 16 лютага. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула