Пункт пропуску «Бераставіца» на польскай мяжы адкрыты пасля рэканструкцыі. Але праехаць праз яго нельга
З польскага боку пункт пропуску закрыты ўжо як тры гады.
Фота: БелТА
На беларуска-польскай мяжы пасля маштабнага абнаўлення адкрыўся пункт пропуску «Бераставіца», піша БелТА.
«Пункт пропуску «Бераставіца» — адзін з найбуйнейшых нашых мытных аб’ектаў. Зараз па ініцыятыве польскага боку рух тут прыпынены, але мы выкарысталі гэтую паўзу, каб правесці сур’ёзную рэканструкцыю. Створаны выдатныя ўмовы для працы памежнікаў і мытнікаў. Але самае галоўнае — гэта камфортныя ўмовы для перасячэння мяжы», — адзначыў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі.
Сумежны з польскага боку пункт пропуску «Баброўнікі» быў закрыты Варшавай у лютым 2023 года як рэакцыя на прысуд журналісту Анджэю Пачобуту.