Беларуска ў Маскве спрабавала прадаць двухтыднёвае дзіця за $1000
Дзяўчына прыехала ў расійскую сталіцу спецыяльна, каб прадаць нованароджаную дачку.
Фота: пракуратура Масквы
Жасміне Александровіч 20 гадоў. Яна загадзя дамовілася аб продажы сваёй нованароджанай дачкі Насты і прыехала ў Маскву, каб перадаць дзіця.
Здзелка павінна была адбыцца ў кватэры на 3-й Паркавай вуліцы на ўсходзе расійскай сталіцы. Але ў ролі пакупнікоў выступілі сілавікі, піша 112.
Яны загадзя дамовіліся з Жасмінай і ўзялі яе з доказам. За маленькую Насту, якая нарадзілася толькі 1 лютага, жанчына хацела каля 90 тысяч расійскіх рублёў — гэта прыкладна 1000 даляраў.
Дзяўчынай цяпер займаюцца ў расійскім Следчым камітэце, вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы па артыкуле аб гандлі людзьмі. Дзіця пакуль знаходзіцца на апецы пракуратуры.