Віцэ-прэзідэнт ЗША на Мюнхенскай канферэнцыі можа абвясціць пра вывад амерыканскіх войскаў з Еўропы
На Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, якая стартавала сёння, віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс можа абвясціць аб масавым вывадзе амерыканскіх войскаў з Еўропы. Пра гэта заявіў кіраўнік канферэнцыі Крыстаф Хойзген, адзначыўшы, што Вашынгтон чакае ад Еўропы большага ўкладу ў абараназдольнасць, піша Bild.
Джэй Дзі Вэнс. Фота: Kent Nishimura / Getty Images
Перад канферэнцыяй кандыдат у канцлеры ад ХДС Фрыдрых Мерц таксама выказаў чаканне, што Вэнс зробіць «жорсткую заяву» на адрас Германіі і еўрапейскіх краін.
«Гэтая канферэнцыя запомніцца надоўга», — заявіў ён журналістам. Сам Вэнс пацвердзіў, што мае намер закрануць тэму перамоўнага ўрэгулявання канфлікту паміж Украінай і Расіяй.
Ён таксама падкрэсьліў, што ЗША зацікаўленыя ў тым, каб Паўночнаатлантычны альянс быў гатовы да будучых выклікаў.
Перад пачаткам канферэнцыі Вэнс сустрэўся з прэзідэнтам Германіі Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам і кіраўніком МЗС ФРГ Аналенай Бербак.
Па словах Бербак, цяперашняя канферэнцыя «важная як ніколі», паколькі Еўропа стаіць перад «экзістэнцыяльным выбарам» у пытаннях бяспекі на фоне запланаваных прэзідэнтам ЗША перамоваў з Расеяй.
Чытайце таксама:
Віцэ-прэзідэнт ЗША: Ва Украіну могуць увесці амерыканскія войскі, калі Масква будзе зрываць перамовы
Самалёт з дзяржсакратаром ЗША, што ляцеў у Мюнхен, экстранна вярнуўся
Зяленскі заявіў, што хоча абмеркаваць з Трампам пытанне Беларусі