БЕЛ Ł РУС

Ва Украіну вярнулі целы 757 загінулых абаронцаў

14.02.2025 / 15:13

Nashaniva.com

Па выніках праведзеных рэпатрыяцыйных мерапрыемстваў ва Украіну вярнулі целы 757 загінулых абаронцаў, паведамляе Каардынацыйны штаб па пытаннях ваеннапалонных.

Фота: koordshtab.gov.ua

Сярод вернутых воінаў — змагары, якія загінулі на Курахаўскім, Пакроўскім, Бахмуцкім, Вуглядарскім, Луганскім і Запарожскім напрамках, а таксама з моргаў на тэрыторыі Расіі.

Вяртанне целаў стала магчымым дзякуючы сумеснай працы супрацоўнікаў Каардынацыйнага штаба, Цэнтральнага ўпраўлення грамадзянска-вайсковага супрацоўніцтва Генштаба УсУ, Аб'яднанага цэнтра пры СБУ ды інш. арганізацый.

У Расію былі вернуты целы 45 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула