БЕЛ Ł РУС

Да «Акрэсціна» цяпер не даехаць

15.03.2010 / 17:32

Прыпынак грамадскага транспарту «Вуліца Прылуцкая» на праспекце Дзяржынскага ў Мінску пры руху ў бок вуліцы Гурскага з 15 сакавіка часова закрываецца, паведамілі ў КУП «Мінсктранс».

Высадка і пасадка пасажыраў на гэтым прыпынку не будзе ажыццяўляцца на перыяд рэканструкцыі праспекта Дзяржынскага.

Нагадаем, што рэканструкцыя праспекта праводзіцца паралельна з будаўніцтвам новых станцый першай лініі Мінскага метрапалітэна. Гэты ўчастак плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2012 годзе. У гэтым напрамку з’явяцца тры новыя станцыі: «Міхалова», «Грушаўка», «Пятроўшчына».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула