БЕЛ Ł РУС

Цэнтр Мінска стаў у корках

14.02.2025 / 18:12

Nashaniva.com

Цэнтр Мінска да вечара пятніцы стаў у шматлікіх корках. Як сведчаць даныя сэрвісу «Яндэкс Карты», па стане на 17.30 яны дасягаюць 7 балаў з 10.

У сваю чаргу, «Мінсктранс» паведамляе, што грамадскі транспарт на асноўных маршрутах рухаецца з парушэннем графіка на 20-30 хвілін.

Як паведамлялася, у Мінску 8 лютага на рамонт закрылі пуцеправод паміж праспектам Незалежнасці і вуліцай Маскоўскай. Гэта прывяло да затораў і парушэння працы грамадскага транспарту ў гадзіны пік.

Па словах дырэктара ГП «Гардарбуд» Сяргея Панева,

«ДАІ працягвае працаваць над рэгуляваннем транспартных патокаў. На працягу максімум месяца мы чакаем стабілізацыі сітуацыі, увойдзем у нармальны рэжым працы».

Работы па рэканструкцыі вядуцца ў кругласутачным рэжыме. Чакаецца, што рух па абноўленым пуцеправодзе адновіцца да снежня 2025 года.

Чытайце таксама:

Што зменіцца на закрытым мосце ў цэнтры Мінска

Ад сёння на 10 месяцаў закрыўся мост з вуліцы Маскоўскай да плошчы Незалежнасці. Як будзе аб'язджаць звычайны і грамадскі транспарт?

Расклад некаторых аўтобусаў і тралейбусаў змяняецца ў Мінску з прычыны рамонту мосту на праспекце Незалежнасці

Праз тыдзень закрыюць мост з вуліцы Маскоўскай на праспект Незалежнасці ў Мінску. Як аб'язджаць?

Загружаны мост у цэнтры Мінска закрыюць для руху да наступнай зімы

Каментары да артыкула