Расійскі суд арыштаваў беларуску, якая спрабавала прадаць у Маскве немаўля
Пяроўскі суд горада Масквы прыняў рашэнне арыштаваць жанчыну, якая спрабавала прадаць сваю нованароджаную дачку. Пад арыштам яна будзе знаходзіцца як мінімум два месяцы.
«Пастановай суда абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту ў дачыненні да Александровіч Жасміны Васільеўны», — паведамілі ў судзе.
Напярэдадні стала вядома, што жанчына 2004 года нараджэння спрабавала прадаць у Маскве нованароджаную дачку за 1000 даляраў. Расійскія рэсурсы паведамлялі, што, затрыманая прыехала з Беларусі.
Здзелка павінна была адбыцца ў кватэры на 3-й Паркавай вуліцы на ўсходзе расійскай сталіцы. Але ў ролі пакупнікоў выступілі сілавікі. Яны загадзя дамовіліся з Жасмінай і ўзялі яе на месцы злачынства.
Супрацоўнікі хуткай дапамогі агледзелі малую — ніякіх адхіленняў у яе выяўлена не было.
Чытайце таксама:
Беларуска ў Маскве спрабавала прадаць двухтыднёвае дзіця за $1000
Мінскай блогерцы не хапае на першы ўзнос за машыну. Яна прадае любімыя стрынгі за тысячу еўра
Пад Браславам затрымалі мужчыну, які абакраў царкву і некалькі дамоў