БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская сустрэлася з адзіным кандыдатам ад апазіцыі Венесуэлы, які, імаверна, выйграў выбары, але Мадура не аддаў уладу

17.02.2025 / 10:4

Nashaniva.com

На палях Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы дэмакратычныя лідары Беларусі і Венесуэлы — Светлана Ціханоўская і Эдмунда Гансалес — абмеркавалі міжнародны ціск на рэжымы Аляксандра Лукашэнкі і Нікаласа Мадура.

Фота: Офіс Ціханоўскай

Ціханоўская выказала словы падтрымкі і салідарнасці венесуэльцам, якія змагаюцца за свабоду. Пра гэта «Позірку» паведаміў галоўны дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка.

Сярод пытанняў, якія абмяркоўвалі палітыкі:

Ціханоўская і Гансалес абмяняліся досведам падтрымкі грамадзян у выгнанні і дамовіліся пра супрацоўніцтва на міжнароднай арэне. Асобна яны абмеркавалі магчымасць узняцця беларускага пытання сярод краін Лацінскай Амерыкі і арганізацыю сумесных мерапрыемстваў па праблеме парушэнняў правоў чалавека.

28 ліпеня 2024 года ў Венесуэле прайшлі прэзідэнцкія выбары, пераможцам якіх у трэці раз быў абвешчаны Нікалас Мадура. Афіцыйна ён набраў 51,2% галасоў, апярэдзіўшы апазіцыйнага кандыдата Эдмунда Гансалеса (44,2%).

Аднак незалежныя экзітполы паказалі іншыя вынікі: Гансалес — 65%, Мадура — ад 14% да 31%.

Чытайце таксама:

Ціханоўская сустрэлася з Келагам у кулуарах канферэнцыі ў Мюнхене

Ціханоўская: Вызваленні адбываюцца не праз гуманнасць Лукашэнкі, а праз ціск на рэжым

Каментары да артыкула