БЕЛ Ł РУС

Дзяржсакратар ЗША сустрэнецца з Лаўровым у Эр-Рыядзе

17.02.2025 / 13:18

Nashaniva.com

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа прыбыў з візітам у Саудаўскую Аравію перад запланаванымі ў краіне перамовамі аб міры ва Украіне паміж Вашынгтонам і Масквой. Яны прызначаныя на 18 лютага.

У суботу Рубіа і Лаўроў пагаварылі па тэлефоне

Як паведаміла ў панядзелак прэс-служба Крамля, з расійскага боку ў сустрэчы возьмуць удзел міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў і памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў. Дэлегацыя таксама прыбудзе ў краіну ў панядзелак.

Агенцтва Associated Press і выданне Axios сцвярджаюць са спасылкай на ананімнага чыноўніка, што з боку ЗША ў перамовах у Эр-Рыядзе таксама возьмуць удзел дарадца ў нацыянальнай бяспецы Майкл Уолтц і спецыяльны пасланнік Стыў Уіткаф.

Цяпер не зразумела, ці будуць да размовы ў Саудаўскай Арабіі прыцягнутыя прадстаўнікі Украіны. Магчыма, што іх не паклічуць — спачатку Вашынгтон хоча правесці сустрэчы з бакамі паасобку.

Чытайце таксама:

Брытанія можа адправіць войскі ва Украіну для падтрымання міру

У Саудаўскую Аравію прыляцела ўкраінская дэлегацыя

Марка Рубіа пагаварыў па тэлефоне з Лаўровым

Каментары да артыкула