БЕЛ Ł РУС

У інстаграме можа з'явіцца кнопка дызлайка

17.02.2025 / 17:59

Nashaniva.com

Пакуль што новую функцыю тэсціруюць, паведаміў кіраўнік сацсеткі Адам Мосэры.

«Дызлайк» можа з'явіцца побач з кожным каментарыем у стужцы і ў Reels.

Па словах Мосэры, новая сістэма павінна дапамагчы з бачнасцю выказванняў. Чым больш дызлайкаў на каментарыі, тым ніжэй ён будзе знаходзіцца ў абмеркаванні. Па такому ж прынцыпу працуе сацсетка Reddit.

Пры гэтым ніхто не будзе бачыць ні аўтараў дызлайкаў, ні іх колькасць.

«Гэта дае людзям прыватны спосаб выказацца, што яны незадаволеныя гэтым канкрэтным каментарыем», — напісаў Мосэры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула