БЕЛ Ł РУС

«Суд стаў неахвотна прымаць». Жыхароў Гомельшчыны сталі радзей судзіць за «экстрэмізм»

17.02.2025 / 19:18

Nashaniva.com

Пра скарачэнне колькасці адміністрацыйных спраў за палітыку паведаміла крыніца выдання «Флагшток», звязаная з сілавымі структурамі аднаго з раёнаў Гомельскай вобласці.

Суд Жлобінскага раёна. Фота ілюстрацыйнае

Са слоў крыніцы, райсуд стаў неахвотна прымаць да разгляду міліцэйскія пратаколы паводле тыповых «экстрэмісцкіх» артыкулаў Адміністрацыйнага кодэкса. З чым гэта звязана, пакуль дакладна не вядома.

Сайт электроннага судаводства на гэты момант паказвае ў раскладзе судоў Гомельскай вобласці на найбліжэйшы тыдзень толькі чатыры «экстрэмісцкія» адміністратыўкі: два суды за «падпіскі» ў Гомелі і па адным у Гомельскім і Мазырскім раёнах. На мінулым тыдні ў Гомельскай вобласці зафіксавана 10 судовых працэсаў па тыповых палітычных артыкулах.

Для параўнання: паводле інфармацыі праваабаронцаў «Гомельскай вясны» за два месяцы восені 2024 года па палітычных артыкулах было асуджана 337 жыхароў Гомельскай вобласці.

Важна, праўда, адзначыць, што не ўсе «экстрэмісцкія» адміністрацыйныя справы трапляюць у расклад судоў.

Чытайце таксама:

Фрыдман пра імаверную здзелку ЗША і Беларусі: Гэта стала б палітычным самагубствам для Лукашэнкі

Ціханоўская: Вызваленні адбываюцца не праз гуманнасць Лукашэнкі, а праз ціск на рэжым

ЗША рыхтуюць здзелку з Лукашэнкам: вызваленне палітвязняў у абмен на санкцыі на калій і банкі

Каментары да артыкула