Арыштаваны праграміст з «Атланта». Яму пагражае да 12 гадоў за палітыку
Аляксандра Гаршунова абвінавачваюць у «закліках да нанясення шкоды Беларусі».
Аляксандр Гаршуноў. Фота з ягонай старонкі ў Linkedin
Аляксандру Гаршунову 45 гадоў. Ён мінчук. У 2004 годзе скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. Мяркуючы па сацсетках, працаваў праграмістам на мінскім заводзе «Атлант».
Суд над Аляксандрам пачнецца 3 сакавіка 2025 года ў Мінскім гарадскім судзе. Яго абвінавачваюць у «закліках да прычынення шкоды Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК). Аляксандру можа пагражаць ад чатырох да дванаццаці гадоў калоніі.
Чытайце таксама:
Работніцы суда пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцый і абразу Лукашэнкі»
Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць
Гамельчука Паўла судзяць за каментары ў тэлеграме, хоць ён выдаліў акаўнт за тры гады да затрымання