БЕЛ Ł РУС

Беларус праваліўся пад лёд на возеры і зняў гэта на ВІДЭА

18.02.2025 / 22:08

Nashaniva.com

Відэа, на якім ён правальваецца пад лёд возера Юбілейнага, перадаў у аддзел МНС жыхар Гродна. 

Скрыншот з відэа

Падчас катання на каньках мужчына вырашыў адысці далей да зараснікаў, дзе лёд аказаўся занадта тонкім. У выніку ён пайшоў пад ваду, аднак здолеў выбрацца на паверхню самастойна. Але так шанцуе далёка не ўсім. 

У МНС нагадваюць: каб пазбегнуць трагедыі на лёдзе, важна памятаць некалькі правілаў.

Лёд таўшчынёй не менш за 7 см можа вытрымаць чалавека, але гэта не гарантуе яго трываласць. Увогуле ж трываласць лёду можна вызначыць па колеры:

У месцах з хуткім цячэннем, вусцях рэк, побач з кустамі і чаротам лёд асабліва тонкі.

Абвязковым элементам бяспекі мусіць быць выратавальная камізэлька.

Чытайце таксама:

У Смаргоні 9-гадовы хлопчык праваліўся пад лёд

Школьнік на Дзвіне праваліўся праз лёд і яго ледзь не знесла плынню

У Мінску мужчына праваліўся на Свіслачы пад лёд

Каментары да артыкула