БЕЛ Ł РУС

Беларус зноў злавіў гіганцкага сома вагой 32 кіло

18.02.2025 / 22:59

Nashaniva.com

Напачатку лютага рыбак злавіў яшчэ аднаго вялікага сома — той важыў 36 кіло, піша Onliner.

«Яшчэ адзін малы», — напісаў удачлівы рыбак Канстанцін у сацсетках.

За месяц у яго атрымалася злавіць сомаў па 36 і 32 кіло. Гэтым разам рыба апынулася ў даўжыню амаль як сам мужчына.

Фота: zanderjig.by, fishing_news_by, grodno_fishing / Instagram

Рыбалка праходзіла ў звычайным рэжыме: з сябрамі яны прыехалі да ракі, падрыхтавалі снасці і пачалі лавіць, піша Onliner. Месца апынулася зусім побач з тым, дзе быў злоўлены папярэдні сом. Некалькі паклёвак судака, надзеі на шчупака — нішто не прадвяшчала сустрэчы з гігантам.

«Пасля адной з падсечак у мяне з'явілася пачуццё, што я гэта ўжо дзесьці бачыў. Літаральна праз некалькі секунд стала ясна: гэта зноў сом, ды яшчэ і амаль такога ж памеру»? — распавёў рыбак.

Пасля фотасесіі рыбу адпусцілі назад у ваду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула