БЕЛ Ł РУС

На Паралімпіядзе ў Ванкуверы беларусы заваявалі яшчэ два бронзавыя медалі

16.03.2010 / 13:21

За тры дні Х зімовых Паралімпійскіх гульняў у Ванкуверы беларускія спартсмены заваявалі чатыры медалі — залаты і тры бронзавыя.

15 сакавіка Васіль Шапцябой быў трэцім у лыжнай гонцы на 20 км, а Ядвіга Скарабагатая таксама атрымала »бронзу» ў лыжнай гонцы на 15 км.

13 сакавіка Шапцябой заваяваў бронзавы медаль у біятлоннай гонцы пераследу на 3 км, а на наступны дзень Людміла Валчок першынствавала ў лыжнай гонцы на 10 км.

У агульным медалёвым заліку Беларусь займае шостае месца (1, 0, 3) пасля Расіі (6, 6, 3), Германіі (3, 0, 0), Украіны (2, 2, 3), Аўстрыі (2, 0, 1) і Канады (1, 3, 0). Разыграна 16 з 64 камплектаў узнагарод. Спаборніцтвы завяршаюцца 21 сакавіка. На зімовай Паралімпіядзе ў Турыне зборная Беларусі заваявала 9 медалёў (1, 6, 2).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула