БЕЛ Ł РУС

У Магілёве загарэлася адзенне на жанчыне, калі яна стаяла каля газавай пліты

19.02.2025 / 10:48

Nashaniva.com

Увечары 18 лютага з Магілёўскай бальніцы №1 ратавальнікам паведамілі аб шпіталізацыі магіляўчанкі з апёкамі, паведамляе МНС.

Інцыдэнт адбыўся ў доме на вуліцы Чалюскінцаў. Каля трох гадзін дня 53-гадовая жанчына распальвала газавую пліту, адбыўся выбух газу, у выніку чаго яе адзенне загарэлася.

Агонь пры дапамозе падручных сродкаў патушыў мужчына, які пражываў разам з пацярпелай. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула