БЕЛ Ł РУС

Паляк хацеў памяняць у беларускім банку фальшывыя еўра

19.02.2025 / 16:39

Nashaniva.com

У Брэсце 59-гадовы грамадзянін Польшчы прынёс у банк 550 еўра купюрамі па 50 еўра. Аднак у супрацоўніцы банка ўзніклі падазрэнні адносна іх сапраўднасці, якія пасля пацвердзіліся, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Фота: Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз

Купюры канфіскавалі і аддалі на экспертызу, якая засведчыла, што ўсе яны падробленыя. Выявы на абодвух баках банкноты былі выкананыя спосабам плоскага афсетнага друку, вадзяныя знакі, ахоўная нітка, ультрафіялетавыя і інфрачырвоныя элементы імітаваныя. Таксама праведзена імітацыя рэльефнасці малюнкаў.

Мужчына, які прынёс банкноты ў банк, патлумачыў, што працуе кіроўцам і грошы атрымаў у Польшчы. Што яны могуць быць фальшывымі, ён, паводле ягоных слоў, не ведаў. 

Чытайце таксама:

За працу ў Польшчы з хлопцам разлічыліся фальшывымі далярамі

У Пінску жанчыне на пахаванні мужа «дапамаглі» фальшывай купюрай

Якія грошы найчасцей падрабляюць у Беларусі?

Каментары да артыкула