БЕЛ Ł РУС

Беларускія школьнікі пісалі рэспубліканскую кантрольную работу па тэксце пра Лукашэнку

19.02.2025 / 17:13

Nashaniva.com

Заданні ўсёй рэспубліканскай кантрольнай работы для вучняў 10 класа былі звязаныя са студэнцкімі атрадамі і Лукашэнкам.

У кантрольнай рабоце 10-класнікам прапанавалі ўставіць прапушчаныя літары ў тэкст газеты «Звязда». Тэкст — пра наведванне Лукашэнкам абноўленага стадыёна «Трактар».

На стадыёне Лукашэнка сустракаўся з байцамі студэнцкіх атрадаў, якія працуюць на прамысловых прадпрыемствах Беларусі, сельскайгаспадарцы ці будаўніцтве. Частка студэнтаў занятыя ў педагогіцы ці медыцыне.

«Маладыя людзі падзякавалі Кіраўніку дзяржавы за падтрымку студатрадаўскага руху ў Беларусі», — такімі словамі завяршаецца тэкст для кантрольнай работы.

Скрыншот тэксту для кантрольнай работы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула