БЕЛ Ł РУС

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў

20.02.2025 / 8:9

Nashaniva.com

У сераду прайшлі заключныя паядынкі галоўнага футбольнага клубнага турніру Еўропы.

Фота: Uefa.com

У гэтым сезоне Ліга чэмпіёнаў разыгрываецца паводле новай сістэмы. 36 камандаў згулялі агульны турнір, правёўшы восем матчаў.

Потым была сфармаваная агульная табліца, і васьмёрка найлепшых крочыла адразу ў 1/8 фіналу («Ліверпуль», «Арсенал», «Астан Віла», «Барселона», «Атлетыка Мадрыд», «Інтэр», «Баер», «Ліль»).

Каманды, што занялі месцы з 9 па 24-е, згулялі ў 1/16 фіналу.

У аўторак у 1/16 фіналу выйшлі «Бруге», ПСВ, «Феенорд» і «Баварыя».

Учора — «Бенфіка», «Барусія Дортмунд», ПСЖ, які разграміў французскі «Брэст» 7:0, і мадрыдскі «Рэал», які выбіў «Манчэстэр Сіці».

Лёсаванне плэй-оф пройдзе ў пятніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула