БЕЛ Ł РУС

На пажары ў Бабруйску загінуў пенсіянер

21.02.2025 / 16:16

Nashaniva.com

20 лютага каля 9-й вечара ў службу МНС паступіла паведамленне ад суседзяў, што гарыць кватэра ў пяціпавярхоўцы па вуліцы Мінскай у Бабруйску. Пажар ахапіў чатырохпакаёвую кватэру на першым паверсе.

Ратавальнікі знайшлі ў адным з пакояў 68-гадовага гаспадара без прыкмет жыцця.

Высветлілася, што на момант узнікнення пажару ў кватэры знаходзіўся яшчэ і 72-гадовы сваяк загінулага. Мужчына спаў у суседнім пакоі і, прачнуўшыся ад дыму, паспяшаўся выйсці на вуліцу.

Агонь знішчыў маёмасць у памяшканні, закураныя сцены і столь. Прычына пажару і абставіны гібелі мужчыны высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула