БЕЛ Ł РУС

Справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства ў Польшчы даўно закрылі

21.02.2025 / 21:59

Nashaniva.com

Былы палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы ў лістападзе 2023 года. Тады варшаўская пракуратура распачала справу аб давядзенні да самагубства. Аднак аказалася, што ў тым жа самым годзе справу і закрылі. Пра гэта рэдакцыя выдання Hrodna.life даведалася з адказу пракуратуры.

Кірыл Кетурка. Скрыншот перадачы «Мы вернемся»

«Падчас расследавання не было ўстаноўлена, што хто-небудзь спрыяў смерці нябожчыка», — сказаў прэс-сакратар акруговай пракуратуры ў Варшаве Пётр Скіба.

Таму справу па арт. 151 КК Польшчы «Давядзенне да самагубства» закрылі 7 снежня 2023 года — у сувязі з адсутнасцю складу забароненага дзеяння. Пракурор раённай пракуратуры Варшава-Урсынаў у Варшаве зацвердзіў рашэнне.

Кірылу Кетурку было 19 гадоў, калі ён збег ад узмацнення жорсткасці «хатняй хіміі» ў Беларусі, якую ён атрымаў за ўдзел у пратэстах-2020.

Хлопец жыў у Варшаве і трапіў у цэнтр утрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы за махлярства. Гродзенцу пагражала ад 6 месяцаў да 8 гадоў пазбаўлення волі. Знаёмыя хлопца назвалі яго «пешкай» у гэтай справе.

У СІЗА раніцай 20 кастрычніка яго знайшлі павешаным. Праз месяц польская турэмная служба паведаміла, што не знайшла парушэнняў у дзеяннях персаналу.

Чытайце таксама:

«Не выявілі парушэнняў». У Польшчы пракаментавалі самагубства беларускага палітвязня ў СІЗА

«Самая бяспечная х…ня». Як працуюць заліўшчыкі, з-за якіх мог павесіцца былы беларускі палітвязень

Па факце смерці беларуса ў варшаўскім ізалятары заведзена крымінальная справа па артыкуле «давядзенне да самагубства»

У следчым ізалятары Варшавы знайшлі павешаным 19-гадовага хлопца, былога палітвязня з Гродна

Каментары да артыкула