БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, колькі расійскіх вайскоўцаў лячыліся ў беларускіх бальніцах

21.02.2025 / 23:14

Nashaniva.com

Пра гэта «Радыё Свабода» даведалася са звестак галоўнага вайскова-медыцынскага ўпраўлення Міністэрства абароны Расіі.

У сакавіку 2022 года не менш за 800 расійскіх вайскоўцаў лячыліся ў беларускіх бальніцах.

Іх шпіталізавалі па бальніцах у Хойніках, Мазыры і Гомелі. Больш за ўсё салдат было з Расгвардыі — 151 чалавек. 88 чалавек — дэсантнікі 31-й брыгады ПДВ з Ульянаўску.

Яшчэ 70 чалавек адносіліся да 64-й мотастралковай брыгады. Іх зарэгістравалі ў Цэнтральнага гарадской лякарні Гомеля.

Усяго ў базе ГВМУ Мінабароны Расіі ёсць дадзеныя пра 166 тысяч вайскоўцаў, якія былі шпіталізаваны ў Расіі ці анексаваным Крыме са студзеня 2022 года па сярэдзіну чэрвеня 2024 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула