БЕЛ Ł РУС

Беларуску затрымалі ў Пецярбургу «за абразы Лукашэнкі»

23.02.2025 / 13:2

Nashaniva.com

62-гадовую жанчыну дэпартуюць у Беларусь. 

Фінляндскі вакзал. Фота: na-poezde.ru

Ураджэнку Гомельскай вобласці затрымалі супрацоўнікі дарожнай паліцыі ў Пецярбургу. Аказалася, што яна ў вышуку, піша «Фонтанка». 

Па дадзеных выдання, 62-гадовая жанчына цяпер знаходзіцца ў адным з аддзелаў паліцыі ў Пецярбургу.

Напярэдадні яе спынілі на Фінляндскім вакзале. Пры праверцы дакументаў высветлілася, што яна з сярэдзіны лютага ў вышуку за «негатыўныя выказванні» пра Аляксандра Лукашэнку. Каментары жанчына пакідала ў перыяд з лістапада 2021 па верасень 2022 гадоў.

На тэрыторыі Беларусі яе чакае камера ў СІЗА, піша «Фонтанка». Расійскія праваахоўнікі паведамілі аб затрыманні беларускім.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула