БЕЛ Ł РУС

На будынку віленскай друкарні Скарыны з'явіўся чарговы правакацыйны надпіс ФОТА

23.02.2025 / 16:59

Nashaniva.com

Надпіс «Вільня наша» з бела-чырвона-белым сцягам зроблены ў той жа дзень, што і надпіс на будынку ЕГУ.

Фота: Наша Ніва

Надпіс нанесены на сцяну дома па Шкляной вуліцы, 2 (Stiklių g. 2). Гэты будынак на рагу з Вялікай вуліцай выбраны зусім не выпадкова, бо, як лічыцца, у ім размяшчалася віленская друкарня Францыска Скарыны, пасля яго вяртанні з Прагі. Менавіта тут і была надрукаваная «Малая падарожная кніжыца» у 1522 годзе й «Апостал» у 1525-м. 

Пра дзейнасць Францыска Скарыны сведчыць памятная дошка, усталяваная на будынку з боку Вялікай вуліцы. 

Пазней у гэтым будынку знаходзілася друкарня братоў Мамонічаў, дзе друкавалася трэцяя рэдакцыі Статуту Вялікага княства Літоўскага.

Таксама насупраць надпісу вісіць шыльда ў гонар іншага беларуса — Казіміра Сваяка, каталіцкага святара і паэта.

Мяркуючы па даце «21.02», указанай у надпісе, ён зроблены ў той жа дзень, што і аналагічны надпіс на будынку ЕГУ.

Надпіс на будынку ЕГУ. Фота: Наша Ніва

Ёсць аргументаваныя падазрэнні, што гэтыя правакацыйныя надпісы робяцца спецыяльна для таго, каб выклікаць негатыўнае стаўленне да беларусаў, якія жывуць у Літве, з боку літоўскіх уладаў і грамадства. У свой час мы прасачылі нават, як іх замаўляюць.

Параўноўваючы надпісы, можна заўважыць, што яны, хутчэй за ўсё, робяцца адной рукой. Пры гэтым «ш» і «л» пішуцца так, як пішуць іх людзі, якія карыстаюцца лацініцай і не ведаюць кірыліцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула