БЕЛ Ł РУС

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч

24.02.2025 / 13:55

Nashaniva.com

КДБ лічыць дзяўчыну датычнай да «экстрэмісцкага фармавання» MediaIQ — праекта «Прэс-Клуба» па павышэнні медыяпісьменнасці.

Паліна Піткевіч. Фота: сацыяльныя сеткі

7 сакавіка 2025 года ў Мінскім гарадскім судзе пачынаюць судзіць журналістку Паліну Піткевіч. Яе абвінавачваюць ва ўдзеле ў «экстрэмісцкім фарміраванні» (ч.3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса).

Калі ў чэрвені 2024 года КДБ Беларусі абвесціў праект Media IQ экстрэмісцкім фарміраваннем, то называў Піткевіч сярод яго ўдзельнікаў.

Прыкладна ў той жа час акаўнты Паліны апошні раз былі анлайн.

Паліна Піткевіч. Фота: сацыяльныя сеткі

Паліна Піткевіч нарадзілася ў 1994 годзе. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ (2016). Яна захаплялася тэатрам і нейкі час грала як актрыса ў Лабараторыі сацыяльнага тэатра ў Мінску. Як журналістка пісала на культурніцкія тэмы.

Таксама Паліна вядомая сваёй любоўю да жывёл — на яе старонках у сацсетках можна знайсці мноства аб’яў пра дапамогу бяздомным хвастатым. Па словах знаёмых, у Паліны ў самой дома жыў не адзін выратаваны кот.

Паліне Піткевіч пагражае да 4 гадоў хіміі ці ад 2 да 6 гадоў калоніі.

Чытайце таксама:

У Мінску судзяць журналіста Ігара Ільяша — мужа палітзняволенай Кацярыны Андрэевай

Пасля вяртання ў Беларусь арыштавалі Вераніку Жалубоўскую — сцюардэсу Катарскіх авіяліній, актрысу і мадэль

Гісторыя арышту мазырскай блогеркі, якая некалькі гадоў хавалася ад сілавікоў, аказалася драматычнай

Каментары да артыкула