БЕЛ Ł РУС

Электразабеспячэнне Кобрына цалкам аднавілі

24.02.2025 / 13:54

Nashaniva.com

Электразабеспячэнне Кобрына цалкам адноўлена, паведаміла Мінэнерга.

Фота: Мінэнерга

«Энергетыкі прадпрыемства «Брэстэнерга» аператыўна прыступілі да выканання работ і цалкам аднавілі электразабеспячэнне ўсіх спажыўцоў. Электра– і цеплазабеспячэнне горада ажыццяўляецца ў поўным аб'ёме. У працах было задзейнічана больш за 40 чалавек персаналу і 6 адзінак тэхнікі», — заявілі ў прэс-службе «Мінэнерга».

Сёння раніцай у выніку паломкі былі абясточаны 88 трансфарматарных падстанцый, чатыры ўстановы сярэдняй адукацыі і 5 устаноў дашкольнай адукацыі, аб'екты гандлю, больш за 7 тысяч абанентаў прыватнага сектара.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула