БЕЛ Ł РУС

У Валожыне на вуліцы Вячаслава Кебіча здарыўся пажар

25.02.2025 / 9:28

Nashaniva.com

У Валожыне на вуліцы Вячаслава Кебіча раніцай 24 лютага здарыўся пажар у кватэры васьмікватэрнага дома. Людзі не пацярпелі, ды і вялікай шкоды інцыдэнт не прычыніў, піша Kraj.by.

Фота: Kraj.by

Калі пажарныя прыбылі на месца здарэння, высветлілася, што гарэла столь кватэры. Пажарныя хутка патушылі пажар.

Гаспадары не пацярпелі, іншых пацярпелых таксама няма. У выніку агонь паспеў пашкодзіць столь на плошчы аднаго квадратнага метра. Прычына пажару высвятляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула