БЕЛ Ł РУС

Сярэдні заробак у Беларусі ў студзені знізіўся на 266 рублёў

25.02.2025 / 12:19

Nashaniva.com

Заробак у студзені 2025 года склаў 2427,4 рубля. Гэтая лічба на 266,5 рубля меншая, чым у снежні (амаль на 10 працэнтаў).

Калі ж браць зарплату «чыстымі», то гэта будзе 2087,6 рубля.

У снежні заўсёды большыя выплаты, чым у папярэднія месяцы.

Апроч таго, у студзені сёлета было шмат выходных, так што ўзровень сярэдняга заробку проста знізіўся да звыклых значэнняў восені 2024-га пасля снежаньскага росту.

Калі ж браць сярэдні курс даляра за студзень (3,4579), то сярэдні заробак будзе 702 даляры «бруднымі» і 603,7 «чыстымі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула