Сярэдні заробак у Літве складае 1407 еўра на рукі
Сярэдні заробак у Літве вырас на 10% — гэта 1407 еўра на рукі, піша LRT.
Сярэдні памер заробку ў 2024 годзе павялічыўся на 132 еўра (10,3%) і склаў 1407 еўра пасля выліку падаткаў, паведамляе LRT.
Найбольшы рост заробкаў зафіксаваны ў адукацыі (+20,7%) і ахове здароўя (+14%).
Сёння Белстат паведаміў пра памер сярэдняга заробку ў Беларусі за студзень. Гэта — 2427,4 рубля «бруднымі» і 2087,6 рубля — «чыстымі». Калі браць курс еўра на сёння, то гэта 728,9 еўра «бруднымі» і 627 еўра «чыстымі».