БЕЛ Ł РУС

Кампанію, якая займалася перавозкамі ў Брэсцкай вобласці, абвінавацілі ў нявыплаце падаткаў

25.02.2025 / 20:14

Nashaniva.com

Камітэт дзяржаўнага кантролю не раскрывае назву кампаніі, але піша, што ў бюджэт яна не даплаціла больш за 500 тысяч рублёў.

Паведамляецца, што кампанія мела 30 мікрааўтобусаў і 15 аўтобусаў і займалася перавозкамі па прыгарадзе і паміж гарадамі.

КГК лічыць, што, каб зменшыць падаткі, кампанія зарэгістравала яшчэ дзве арганізацыі з аналагічным відам дзейнасці. Па падліках камітэту, у бюджэт транспартная фірма не даплаціла 500 тысяч рублёў.

Супраць кіраўнікоў кампаніі распачалі крымінальную справу. Падазраваныя пакрылі шкоду дзяржаве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула