БЕЛ Ł РУС

У Беларусі зафіксавалі першы сёлета лясны пажар

25.02.2025 / 23:08

Nashaniva.com

Пажар узнік у Рубельскім лясніцтве Палескага лясгаса, паведаміў увечары 25 лютага Мінлясгас.

Фота ілюстрацыйнае

«Плошча, ахопленая агнём, уключае балота, гарыць трыснёг — непакрытыя лесам участкі, — паведамілі ў Брэсцкім Брэсцкім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб'яднанні. — Асобы дзяржаўнай лясной аховы ўжо на месцы і працуюць над лакалізацыяй узгарання».

Неўзабаве гэтае ўзгаранне ўдалося патушыць, але надта лягчэй не стала. У тым жа Палескім лясніцтве (з цэнтрам у Давыд-Гарадку) у той жа дзень зафіксаваны і трансгранічны пажар. Агонь перайшоў па балоцістай мясцовасці з тэрыторыі Украіны. Яго паехала тушыць дзяржаўная лясная ахова Палескага лясгаса.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула