БЕЛ Ł РУС

У Магілёве работнік загінуў на могілках

26.02.2025 / 12:27

Nashaniva.com

30-гадовы малады чалавек быў індывідуальным прадпрымальнікам і выконваў работы па спілу дрэў на могілках.

Фота: Дзяржкамітэт судовых экспертыз

У нейкі момант частка ствала, на якім мацаваўся страховачны трос работніка, абламалася, і чалавек упаў на зямлю з вышыні прыкладна 15 метраў

Медыкі хуткай дапамогі канстатавалі смерць мужчыны.

Згодна з вынікамі судовай медыцынскай экспертызы, мужчына ў выніку падзення з вышыні атрымаў цялесныя пашкоджанні ў выглядзе пераломаў костак шкілета і галавы, разрываў унутраных органаў, сінякоў і ран, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула