БЕЛ Ł РУС

Мінінфарм дадаў у «экстрэмісцкі» спіс сацсеткі армянскай блогеркі Бэлы

26.02.2025 / 18:41

Nashaniva.com

Міністэрства інфармацыі абнавіла спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Спіс апублікаваны на сайце ведамства. 

Скрыншот: ютуб-канал «У Беллы»

У абноўлены пералік «экстрэмісцкіх матэрыялаў» дадалі сацсеткі армянскай блогеркі Бэлы (Розы Бабаханян), якую ў Беларусі спачатку арыштавалі, а потым вывезлі бізнэс-джэтам Віктара Лукашэнкі.

На момант напісання навіны на канал жанчыны ў ютубе падпісаны амаль 50 тысяч чалавек.

Таксама ў абноўлены спіс патрапілі: тэлеграм-каналы «Беларусы Кипра», «Беларусы Анталии», інстаграм nexta_live_belarus, група ў «Аднакласніках» «По Пиццот» і фотаздымкі Галіны Віткоўскай у той жа сацсетцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула