БЕЛ Ł РУС

Рыжанкоў запрасіў у Беларусь Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека. Офіс Ціханоўскай заклікае яго ехаць

26.02.2025 / 22:45

Nashaniva.com

Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў запрасіў у краіну Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Фолькэра Цюрка. Паведамленне аб гэтым з'явілася на сайце МЗС Беларусі.

Рыжанкоў сустрэў Цюрка падчас свайго візіту ў Жэневу на канферэнцыі ААН па раззбраенню. Там у іх завязалася размова пра правы чалавека ў свеце. 

На гэтым Рыжанкоў прапанаваў камісару ААН прыехаць у Беларусь, каб «асабіста азнаёміцца з рэальнай сітуацыяй з правамі чалавека ў краіне».

Фолькэр Цюрк і Максім Рыжанкоў. Фота: МЗС Беларусі

Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка напісаў пост, у якім падтрымаў магчымы візіт Фолькэра ў Беларусь. Але з некалькімі ўмовамі: наведаць турмы і калоніі, сустрэцца з тымі, хто інкамунікада, і сваякамі палітвязняў, вызваліць людзей з гуманітарнага спісу і даць палітвязням доступ да медыцыны і адвакатаў.

«Гэта выдатная магчымасць прадстаўніку ААН не проста ацаніць сітуацыю, а задаць пытанні прадстаўнікам рэжыму наўпрост. А для рэжыму — гэта выдатная магчымасць зрабіць «жэст добрай волі»: спыніць бесчалавечнае абыходжанне з палітвязнямі і вызваліць людзей, хаця б тых, хто ў цяжкім стане», — напісаў Вячорка.

24 лютага Рыжанкоў адправіўся ў Швейцарыю для ўдзелу ў сегментах высокага ўзроўню сесіі Савета ААН па правах чалавека і канферэнцыі па раззбраенні. Там жа, на фоне рэпрэсій у Беларусі, ён сустрэўся з прадстаўнікамі Ватыкану — яны абмеркавалі «пытанні двухбаковага супрацоўніцтва».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула