Апублікавалі першы тызер «Шрэк 5». Фільм выйдзе ў пракат у снежні 2026 года
Кінастудыя Universal Pictures апублікавала ў сваім ютубе першы тызер да пятай частцы вядомага мультфільма «Шрэк».
Тызер «Шрэк 5». Скрыншот: Universal Pictures
Некаторых фанатаў гэты тызер можа шакіраваць, піша Forbes.
У «Шрэк 5» голас дачкі Фіёны і Шрэка агучаны амерыканскай актрысай Зендаяй.
Большую частку тызера займае сцэна са Шрэкам, які гартае «тыкток» — кароткія відэа, якія з'язляюцца ў люстэрку.
Фанаты таксама заўважаюць, што ў новай частцы змяніўся стыль анімацыі вядомага мультфільма. Але гэта можна зразумець, калі ўлічваць, што першая частка выйшла ў 2002 годзе, а чацвёртая — у 2010.
Паглядзець кіно цалкам можна будзе ў снежні 2026 года.