БЕЛ Ł РУС

У 43 гады памёр былы ідэолаг кобрынскай міліцыі

28.02.2025 / 10:45

Nashaniva.com

Падпалкоўнік Андрэй Дарагакупец пакінуў пасаду нядаўна.

Андрэй Дарагакупец. Фота: vkobrine.by

У пачатку тыдня раптоўна памёр 43-гадовы падпалкоўнік міліцыі Андрэй Дарагакупец. Па стане на 2023 год ён быў намеснікам начальніка Кобрынскага РАУС па ідэалогіі і кадравай працы, аднак пасля пакінуў пасаду.

Агулам жа Дарагакупец працаваў у кобрынскай міліцыі яшчэ з 2000-х.

Андрэй Дарагакупец. Фота: vkobrine.by

«Заўсёды буду памятаць яго дабрыню і прыстойнасць. Ён і дзеткам хворым дапамагаў… І сам захварэў…» — напісала ў інстаграме старшыня праўлення кобрынскай дабрачыннай арганізацыі «Міласэрнасць» Наталля Кавалёва-Насачэнка. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула