БЕЛ Ł РУС

У Магілёве цырульніца выпадкова зрэзала радзімку на шыі хлопчыка. Мама праз суд запрасіла з майстра 7000 рублёў

28.02.2025 / 14:19

Nashaniva.com

У лістападзе магіляўчанка прывяла ў цырульню на стрыжку свайго сына. Падчас стрыжкі майстар па няўважлівасці зачапіла радзімку, піша «Магілёў анлайн».

Фота: Магілёў анлайн

Пасля наведвання цырульні магіляўчанка заўважыла, што з радзімкі цячэ кроў. Нягледзячы на спробы апрацаваць пашкоджанне, крывацёк не спыняўся. і дзіця прыйшлося шпіталізаваць, каб правесці аперацыю па выдаленні пакінутай часткі радзімкі.

Паколькі хлопчыку былі прычыненыя фізічныя і маральныя пакуты, магіляўчанка звярнулася ў суд з патрабаваннем спагнаць з цырульніцы 7 000 рублёў.

У ходзе судовага разбору ўстаноўлена, што непаўналетняму была нанесена шкода здароўю з-за неналежнага аказання паслугі.

Аднак пазоў задаволілі часткова — сям'я атрымае 400 рублёў кампенсацыі. Таксама цырульнік аплаціць дзяржпошліну — 120 рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула